Подыюмная дыскусія «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй»

12.04.2017 17:00 - 17:00 Прэс-клуб (Веры Харужай, 3-601) Уваход вольны

Міжнародны савет “Будучыня – дзецям Чарнобылю”, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Міжнародны Прэс-клуб, журналіст  Аляксандр Тамковіч  запрашаюць на подыюмную дыскусію «Чарнобыль: паміж мінулым і будучыняй» і прэзентацыю нямецкага варыянта кнігі “Чарнобыльскі шлях. Ад катастрофы – да сада надзеі”.  Імпрэза падтрымана культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!”

У ёй возьмуць удзел суаўтары кнігі: Нобелеўская лаўрэатка па літаратуры 2015 года Святлана Алексіевіч, паэт Уладзімір Някляеў, рэжысёр Вячаслаў Нікіфараў і іншыя. А таксама старшыня  Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.

Апроч таго,  чакаецца выступ  фальклорнага гурта “Гасцінец” .

Мадэрацыя – Валярына Кустава.

Чакаем Вас 12 КРАСАВІКА ў 17.00 па адрасе – Мінск, Веры Харужай, 3-601, 6-ы паверх).


Вам можа быць цікава

Выстава Віктара Мікіты «Аб сваім» у Магілёве

28.08.2026 15:00 - 17.09.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве

10.09.2026 (18:00 - 20:00) Беларускі Дом (ul. Kryniczna 6)

Чытанкі для дзетак па-беларуску ў Сіэтле

12.09.2026 (11:30 - 12:30) Lake Hills Libary (15590 Lake Hills Blvd)

Квэст «Сакрэтны сеанс» у Мінску

12.09.2026 (16:30 - 18:30) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ