У чацвер, 21 лістапада, у музеі Якуба Коласа — новы музычны вечар да юбілею «Песняроў».
Дата: 21 лістапада
Час: 18.30
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Дзяржаўны камерны хор Беларусі прэзентуе праграму, прысвечаную 55-годдзю ансамбля «Песняры».
Сустрэча будзе суправаджацца фота- і відэаматэрыяламі і арыгінальным эсэ даследчыцы беларускай эстрады Вольгі Брылон.
Таксама абяцаюць папуры на тэмы песень «Песняроў» аўтарства Алены Атрашкевіч.
Перад канцэртам у 18.00 пачнецца экскурсія па Доме-музеі Якуба Коласа.
Кошт — 20 рублёў.