У суботу, 30 снежня, у Мінску — навагодні кірмаш беларускіх дызайнераў і майстроў «Craftmall».
Дата: 30 снежня
Час: з 12.00 да 20.00 (час мясцовы)
Месца: культурная прастора «Flame Place» (былы «Корпус»), пр. Машэрава 9/8, Мінск
«Craftmall» — гэта святочны кірмаш вырабаў ручной працы: тут вам падарункі, кераміка і тэкстыль, упрыгожванні, аздобы на ялінку, дзіцячыя цацкі, свежапрыгатаваныя хатнія прысмакі, і вядома, ялінка, музыка, зарад святочнага настрою.
Прыбірайцеся, бярыце родных, сяброў, дзетак, любімых хвосцікаў, а калі няма з кім — прыходзьце адны, тут радыя кожнаму!
У праграме — купляць падарункі, загадваць жаданні, танчыць, вадзіць карагоды вакол ялінкі, фатаграфавацца і прасякацца святочным вайбам.
Па традыцыі ўваход вольны.