Майстар-клас Вольгі Барышнікавай па калядных спевах беларусаў у Вільні

30.12.2023 13:00 - 15:00 Гасцёўня Беларускай Рады культуры (Šv. Ignoto g. 5) 10 еўра


У суботу, 30 снежня, Беларуская Рада культуры запрашае на майстар-клас Вольгі Барышнікавай па калядных спевах беларусаў.




Дата: 30 снежня

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: Гасцёўня Беларускай Рады культуры, Šv. Ignoto g. 5, Вільня 


Вы даведаецеся пра традыцыйныя песні каляднага перыяду на беларускіх землях, паглядзіце фрагменты этнаграфічных фільмаў і паслухаеце песні ў іх сапраўдным аўтэнтычным гучанні. 


Таксама будзе практычны спеўны майстар-клас, падчас якога вывучыце некалькі калядных песень, папрацуеце над гукам і, канешне ж, атрымаеце добры святочны настрой.


Вольга Барышнікава — магістарка музычнага мастацтва, этнамузыколаг, музыка, выкладчыца традыцыйнага спеву. 

Уваход — 10 еўра.




Вам можа быць цікава

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ