У нядзелю, 29 кастрычніка, беларусы Куявапаморскага ваяводства ладзяць у Торуні вечар памяці «Ноч расстраляных паэтаў» і запрашаюць усіх далучацца.
Дата: 29 кастрычніка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: ля помніка Каперніку, Торунь
85 гадоў таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, у засценку НКУС расстралялі больш за сто чалавек — сярод іх было шмат творцаў і навукоўцаў.
Узгадайма ж ахвяр рэпрэсій праз іх творы.
Будзе мітынг, чытанні вершаў расстраляных паэтаў, гутаркі ды пачастункі, а таксама прыгожы перфоманс.
Будзе і вольны мікрафон — калі жадаеце прачытаць верш расстралянага паэта, запісвайцеся па спасылцы.
Спіс расстраляных у Чорную ноч можна знайсці тут. Шмат вершаў ёсць на «Беларускай палічцы».
Уваход вольны!