У аўторак, 29 кастрычніка, беларусы Куявапаморскага ваяводства ладзяць у Торуні літаратурны вечар і мітынг-перфоманс да Ночы расстраляных паэтаў.
Дата: 29 кастрычніка
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: каля помніка Каперніку (на мапе — тут), Торунь
87 гадоў таму, у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, у засценку НКУС расстралялі больш за сто чалавек — сярод іх было шмат творцаў і навукоўцаў.
Запрашаюць далучацца да чытання вершаў.
Неабавязкова твор вучыць на памяць — можна яго прыгожа прачытаць: проста абярыце аўтара і твор альбо ўрывак, калі ён вялікі.
Шмат вершаў ёсць на «Беларускай палічцы».
Уваход вольны.