26 кастрычніка, у суботу, беларусы Цюрыха ўшануюць памяць расстраляных НКУС у ноч 29-30 кастрычніка 1937 паэтаў і іншых дзеячоў Беларусі.
Дата: 26 кастрычніка
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Punto de Encuentro, Josefstrasse 102, Цюрых
Падчас паэтычнага вечара прачытаюць творы расстраляных паэтаў, выканаюць песні, напісаныя на іх вершы.
Мастачка Інна Нікіфарава прадставіць выставу партрэтаў паэтаў.
Кожны можа прачытаць верш, заспяваць песню, падзяліцца развагамі.
Для маленькіх дзяцей будзе арганізавана спецыяльная прастора.
Уваход вольны.