У суботу, 26 кастрычніка, у музеі Якуба Коласа — сустрэча з галоўным захавальнікам фондаў музея-запаведніка «Заслаўе» Аляксандрам Ракам «Як мы збіралі дываны...» у межах выставы «Космаш — наш!» пра Язэпа Драздовіча.
Дата: 26 кастрычніка
Час: 16.00
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Падчас сустрэчы вы даведаецеся пра цяжкасці і цікавосткі збору маляваных дываноў, паглядзіце кароткую стужку пра збор дываноў на Глыбоччыне і наведаеце выставу пра Язэпа Драздовіча.
Уваход — 6,50 рублі.