Хто такія беларускія рэстаўратары і ці адрозніваюцца працы на беларускіх абʼектах ад сусветна вядомых рэстаўрацый. Такіх як рэстаўрацыя сабора Нотр-Дам ў Парыжы, напрыклад.
Пра гэта дыскусія ў суботу, 8 чэрвеня
Лошыцкая сядзіба, праезд Чыжэўскіх 10, Минск
Пачатак а 15.00
Праграма мерапрыемства:
15.00 – 15.30 – Экскурсія «Чым адметная рэстаўрацыя Лошыцкай сядзібы?» Правядзе Ігар Кныш, мастак рэстаўратар, кіраўнік рэстаўрацыйнай групы, якая працавала над аднаўленнем фасадаў і інтэр’ераў.
15.40 – 17.00 – Дыскусія, у якой прымуць удзел аўтары лепшых рэстаўрацый здзейсненых за апошнія 5 год у Беларусі, пераможцы і фіналісты конкурса «Спадчына ў дзеянні»:
-
а. Аляксандр Балоннікаў, настаяцель Барысаглебскай царквы ў Гродна (Каложа)
-
Ігар Кныш, мастак-рэстаўратар,
-
Ігар Шыкула, выкладчык, мастак, пераможца конкурсу »Спадчына ў дзеянні»,
-
Уладзімір Міцлер, кампанія «Рэмерс«,
-
Ігар Раханскі, сябра журы конкурса «Спадчына ў дзеянні»,
-
Чакаецца, што ў дыскусіі прыме ўдзел прадстаўнік Міністэрства культуры.
17.00 – 18.00 час для нефармальнай камунікацыі і фуршэт.
Мадэратарам дыскусіі будзе Сцяпан Стурэйка, старшыня ГА «Беларускі камітэт ІКОМОС»:
«Пераможцы конкурса ўжо вядомыя. Але гэта не канец шляху, а толькі пачатак. Па-першае, лепшыя праекты – гэта выразныя арыенціры для прафесіяналаў. І мы хочам іх максімальна падтрымаць, каб паказаць прафесійнай супольнасці прыклад і накірунак, – у які бок рухацца. Па-другое, гэтая дыскусія наш пазітыўны message грамадству. У нас ёсць чым ганарыцца».
Нагадаем, што мерапрымства адбудзецца ў межах конкурса «Спадчына ў дзеянні», які ў 2019 годзе быў рэалізаваны ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС». Внікам конкурсу стала выяўленне лепшых працаў са спадчынай у 2013-2018 гг. у Беларусі.
Больш інфармацыі гл. на сайце БК «ІКАМОС» http://belarus.icomos.org
На старонцы facebook.com