V фестываль “Памежжа”
Пачатак: 08.06 (13:00)Канец: 08.06 (18:30)
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Фестываль “Памежжа” праводзіцца ў Менску ўжо пяты раз запар, з 2015 году. “Памежжа” разважае пра сустрэчу і ўзаемадзеяньне культур, канфесій, супольнасьцяў, асоб, асэнсоўваючы мясцовы і сусьветны вопыт хрысьціян – і ня толькі.
Сярод тэм мінулых фестываляў – рухі ў Царкве, навамучанікі Беларусі, вопыт хрысьціянскіх фестываляў у Еўропе, сучаснае сьвецкае і царкоўнае мастацтва.
Раней на “Памежжы” былі прадстаўленыя выставы, прысьвечаныя мітрапаліту Антону Суражскаму, айцу Луіджы Джусані, паэту Шарлю Пегі, храму Саграда Фамілія архітэктара Гаўдзі ў Барселоне; выстаўляліся мастацкія працы Ліліі Ратнер, Марыны Бялькевіч, Ксеніі Ангелавай; таксама прэзентаваліся кнігі педагога Франка Нембрыні, айца Сяргея Круглова, пераклады кніг мітрапаліта Антона Суражскага на беларускую мову і інш.
Тэма цяперашняга фестывалю – «Жанчыны самотнага пакліканьня». У праграме чакаюцца:
7 чэрвеня, пятніца:
19:00 – 19:30 - прэзентацыя выставы прац мастачкі Зоі Літвінавай (Менск) (з удзелам рэжысёра-аніматара Ірыны Кадзюковай (Менск))
19:30 – 19:45 - перыхарэсіс паводле вершаў Ларысы Геніюш;
19:45 – 21:20 - лекцыя Валерыі Чарнаморцавай (Віртуальны музей савецкіх рэпрэсій у Беларусі, Менск) пра беларускую паэтку Ларысу Геніюш «З паламаным духовым хрыбтом няма чалавека»;
8 чэрвеня, субота:
13:00 – 13:10 - адкрыцьцё фестывалю;
13:10 – 14:40 - лекцыя філосафа Жана-Наэля Дзюмона (Ліён, Францыя) пра амерыканскую актывістку Дораці Дэй «Самота і ўцягнутасьць»;
15:00 – 15:30 - музыка Галіны Гарэлавай (Менск) ў выкананньні Марыны Рамейка (фартэпіяна), Дзіяны Гантарэнка (флейта), Марыны Новак (скрыпка) (Менск);
15:40 – 17:00 - лекцыя гісторыка Натальлі Ліквінцавай (Дом рускага замежжа імя А. Салжаніцына, Масква, Расія) пра жанчын-філосафаў Сімону Вейль, Эдзіт Штайн і маці Марыю (Скабцову) «Думка, вера і жыцьцёвае пакліканьне»;
17:10 – 17:25 - перформанс «Крэсла з твайго пакоя» («Ціхі тэатр», Менск);
17:30 – 18:30 - Круглы стол «Жанчыны самотнага пакліканьня» (з удзелам Тацьцяны Шчытцовай і Вольгі Шпарагі);
9 чэрвеня, нядзеля:
14:00 – 15:30 - прэзентацыя кнігі філосафа Аляксандра Філоненка (Харкаў, Украіна) «Акіян таямніцы: выхаваньне зьдзіўленьня» (нядзеля, 9 чэрвеня);
16.00 – 16.30 - інтэрактыўная лекцыя-канцэрт Музычнай капэлы НАН Беларусі Сantus Albarutheniae з творамі Станіслава Манюшкі і беларускімі кантамі «Вітай, Марые, Хpыстова Маці»;
16:45 – 18:20 - лекцыя педагога Франка Нембрыні (Бергама, Італія) «Жанчыны Збаўленьня: ад «Боскай камедыі» Дантэ да «Мігеля Маньяры» Оскара Мілаша»;
18:20 – 18:30 - закрыцьцё фестывалю.
УВАХОД НА ФЕСТЫВАЛЬ - ВОЛЬНЫ