3 кастрычніка, у чацвер, стартуе чарговы сезон сустрэч актыўных людзей Віцебска “Добрая нагода”. Фармат ужо зарэкамендаваў сябе на працягу некалькіх год.
Што такое “Добрая нагода”? Гэта адкрытая пляцоўка для камунікацыі і абмену думкамі сярод неабыякавых гараджан. Сустрэчы праходзяць у фармаце пітчынгу: 15-20 хвілін для кожнага на расповед пра сваю праблему / ідэю / праект і зваротную сувязь ад аўдыторыі. Тут можна адшукаць сабе паплечнікаў і аднадумцаў для рэалізацыі агульных ідэй.
Сустрэчы праходзяць кожны першы чацвер месяца.
Гэтым разам сустракаемся 3 кастрычніка, у 18.00, у другой залі арт-паба “Торвальд” (Талстога, 1). Будзем радыя бачыць вас!