У аўторак, 13 чэрвеня, мастак Андрэй Пічушкін кліча на экскурсію па выставе «Арт-Мінск», якая, дарэчы, закрываецца ўжо хутка, 18 чэрвеня.
Дата: 13 чэрвеня
Час: 18.30
Месца: палац мастацтваў, вул. Казлова, 3, Мінск
Тут можна ўбачыць больш за 450 сучасных твораў беларускіх мастакоў Беларусі.
То вы зможаце паглядзець на арт-фэст суб’ектыўным поглядам мастака.
Спадар Андрэй раскажа, што адбываецца з беларускім сучасным мастацтвам і як выставачная прастора можа падкрэсліваць ідэі аўтараў. Ён таксама падзеліцца сваімі любімымі творамі і раскрые працэс падрыхтоўкі і ўдзелу ў фэсце знутры.
Удзел — па квітку на выставу. Рэгіструйцеся па спасылцы.