Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

14.06.2023 - 18.06.2023 17:00 - 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3) ад 3 рублёў

У сераду, 14 чэрвеня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адкрываецца штоградовы міжнародны фестываль «ТэкСтыльны букет у Мінску». І доўжыцца толькі па нядзелю, 18 чэрвеня!



Дата: фэст — з 14 па 18 чэрвеня; выстава — па 30 ліпеня

Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск


Удзел бяруць больш за 100 прафесійных мастакоў і народных майстроў з Беларусі, Аўстрыі і Расіі.

Свае творы прэзентуюць прызнаныя беларускія мастачкі Наталля Лісоўская з Віцебска, Любоў Кірылава і Вера Блінцова з Мінска.

Па традыцыі мінскі квілт-клуб «Валошкі», адзін з аўтараў ідэі фэсту, прэзентуе новы праект «Родны сэрцу горад мой».

Будуць і аберагавыя, абрадавыя, гульнёвыя лялькі ад вучняў з бабруйскай дзіцячай студыі ДПМ «Майстрыха.by».

 У межах фэста будуць майстар-класы, дэфіле, экскурсіі, лекцыі мастацтвазнаўцаў і аўтарскія прэзентацыі праектаў удзельнікаў.

А выстава твораў удзельнікаў застанецца па 30 ліпеня.

 Куратарка фэста — Алеся Іназемцава, кандыдатка мастацтвазнаўства.


Квіткі: поўны — 7 рублёў, ільготны — 3 рублі.




Вам можа быць цікава

Выстава "Імаджынарыум Сальвадора Далі" ў Мінску (18+)

28.02.2026 10:00 - 12.04.2026 19:00 Палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Майстар-клас па лозапляценні ў Мінску (12+)

15.04.2026 (14:00 - 16:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

«Irdorath» у Празе

28.04.2026 (18:15 - 21:00) Archa+ (Na poříčí 26)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ