У аўторак, 15 жніўня, лекторый «Фрэскі» запрашае на паказ дакументальнага фільма пра мастачку Марыну Капілаву «Чатыры колы далей ад цэнтра».
Дата: 15 жніўня
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
Творчасць Марыны Капілавай ахоплівае графіку, ювелірныя вырабы, лялек, скульптуру.
Фільм паказвае колы штодзённага жыцця мастачкі, дзе кожнае звяно (сябар, сусед) уплывае і фармуе ўяўленне чалавека пра сябе самога. Па сеансе будзе размова з рэжысёрамі.
Адмысловая госця — мастацтвазнаўца Таццяна Бембель, якая ўзяла ўдзел ў фільме.
Кошт — 17 рублёў . Рэгіструйцеся па спасылцы.