Спектакль «Ціхары» ў Вільні

27.08.2023 18:00 - 22:00 Дом Легенд (Subačiaus g. 15/2) 20 еўра

У нядзелю, 27 жніўня, у Вільні граюць спектакль «Ціхары» паводле Сашы Філіпенкі. Будзе адразу два паказы!



Дата: 27 жніўня

Час: 18.00 і 20.00 (час мясцовы)

Месца: Дом Легенд, Subačiaus g. 15/2, Вільня


Спектакль распавядае пра недалёкую будучыню, у якой апакаліпсіс — не прычына спыніць суды над прысутнымі ў Беларусі. 


2030 год. Вайна ва Украіне завяршылася перамогай Кіева, і Пуцін націснуў ядзерную кнопку. Свет разбураны, але ў адным бункеры, як ні ў чым не бывала, праходзіць суд за ўдзел у пратэстах у Беларусі 2020 года.


Акцёры: Андрус Даряла, Марына Здаронкава, Ілля Ясінскі, Аляксандра Метальнікава, Сяргей Толсцікаў, Ніёле Макутэнайце, Аляксандр Рацько, Віталь Лявонаў, Аляксандр Філіпенка.

Рэжысёрка — Аляксандра Дзянісава. 


Квіткі коштам ад 20 еўра можна набыць па гэтай спасылцы на паказ у 18.00, а па гэтай на паказ ў 20.00.


Уваход — з ганка ў тарцы дома. Калі заблукаеце, глыбока дыхайце і тэлефануйце +37066832464, вас сустрэнуць.





Вам можа быць цікава

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Лекцыя «Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны» ў Мінску

10.09.2026 (19:00 - 20:00) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М. Багдановіча, 13)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

Лекцыя «Фенаменальныя жанчыны нашай гісторыі» ў Мінску

10.09.2026 (20:00 - 22:00) музей «Краіна міні» (пр-т Незалежнасці, 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ