У нядзелю, 21 красавіка, Артур Камароўскі пакажа ў Музеі Вольнай Беларусі перформанс «290».
Дата: 21 красавіка ў 17.00
Месца: Музей Вольнай Беларусі, Foksal 11, Варшава
290 — гэта паэтычна-візуальнае даследаванне наступстваў Чарнобыльскай катастрофы, спроба фіксацыі і архівізацыі памяці, аднаўлення і пера(пра)жывання досведу.
290 — гэта вялікія і малыя беларускія мястэчкі, ліквідаваныя і пакінутыя.
Большасць з іх сёння — кароткія старонкі ў вікіпедыі: геаграфія, транспартная сувязь, гісторыя і насельніцтва. А можа і нешта яшчэ?
Артур Камароўскі — паэт, перформер, рэдактар інтэрнтэт-партала пра сучасную беларусскую паэзію «Таўбін», удзельнік ВІА «Красный Борщевик».
Уваход вольны.