Майстар-клас «Кветкі замест бомб» у Вільні

21.04.2024 16:00 - 18:00 Цэнтр беларускай культуры і супольнасці (Vilniaus, 20) Бясплатнае
 

У нядзелю, 21 красавіка, у Цэнтры беларускай культуры і супольнасці — майстар-клас па партызанскім садаводстве «Кветкі замест бомб», які ладзіцца сумесна з актывістамі «Экадому».




Дата: 21 красавіка

Час: 16.00 (час мясцовы)

Месца: Цэнтр беларускай культуры і супольнасці, Vilniaus, 20, Вільня 



Можна будзе стварыць так званыя «бомбачкі», або шарыкі з зямлі, гліны ды насення палявых кветак, якія зазвычай закідваюць на пустыры, каб пасля дажджу яны прараслі. 

Партызанскае садаводства ўзнікла як форма пратэсту і спосаб вяртання сабе права ўплываць на аблічча гарадоў і зямлі. Гэтае жаданне вядома ўсім беларусам і беларускам, правы (і ў тым ліку экаправы) каторых спрабуюць выдраць з коранем. 

Пасля выбуху на ЧАЭС мы ўжо бачылі масавую вымушаную міграцыю людзей з роднай зямлі, з забруджаных тэрыторый, небяспечных па сённяшні дзень. 

То прыходзьце апусціць рукі ў зямлю, гліну ды насенне, каб стварыць тое, што наадварот дапаможа зямлі заквітнець


. Уваход вольны, а ўсе матэрыялы падрыхтуюць арганізатары.






Вам можа быць цікава

Творчая сустрэча з Максімам Знакам у Варшаве

22.04.2026 (19:00 - 21:00) Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal, 11)

«Irdorath» у Варшаве (6+)

24.04.2026 (19:30 - 22:00) Proxima (Żwirki i Wigury 99A)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ