У нядзелю, 15 кастрычніка, у Катавіцах ўпершыню гуляюць у беларускамоўны Ў-квіз.
Дата: 15 кастрычніка
Час: 17.00 (час мясцовы)
Месца: Kominiarz, ul Wojewodzka24, Катавіцы
Гэтая гульня на логіку і інтэлект. Паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі, праверыць і паглыбіць свае веды.
То прыходзьце варушыць і паглыбляць! Можна са сваімі дранічкамі!
Кошт — 35 злотых з асобы. Рэгіструйцеся па спасылцы.