Канферэнцыя Менскай урбаністычнай платформы анлайн і афлайн у Вільні

23.10.2023 - 27.10.2023 11:00 - 19:00 ------------ Бясплатнае
 

З 23 па 27 кастрычніка Менская урбаністычная платформа ладзіць міжнародную анлайн-канферэнцыю. У апошні дзень некалькі івэнтаў пройдуць і афлайн у Вільні.



Дата: з 23 па 27 кастрычніка

Месца: анлайн; 27 кастрычніка — афлайн у Вільні 


Сёлетняя тэма — «Інфраструктура гасціннасці ад лакальнага турызму да буйных міграцыйных працэсаў». 

Праз падзеі апошніх гадоў і паслабленні кавідных абмежаванняў усё больш людзей перасоўваецца паміж гарадамі і краінамі, сутыкаецца з кантэкстам незнаёмых гарадоў і вымушана аператыўна вучыцца арыентавацца ў новых умовах.

Цэнтральныя пытанні ў павестцы: 

Ці надышоў час змяніць падыходы да планавання тэрыторый і ўлічваць дынаміку перасоўвання людзей?

 Ці можна зрабіць досвед перасоўвання ад кропкі да кропкі больш гладкім і інклюзіўным? 

Ці не прывядзе гэта да ўніфікацыі прастор і страты ідэнтычнасці? 


Вывучайце праграму па спасылцы і рэгіструйцеся там жа. Удзел бясплатны.






Вам можа быць цікава

Вясновы Сінемаскоп у Мінску

20.03.2026 19:00 - 05.06.2026 21:00 Музей Азгура (вул. Азгура, 8)

Выстава «Нулявы цыкл» у Мінску (12+)

28.05.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Лекцыя «Беларуская рэжысура: Юрый Міроненка» ў Мінску

03.06.2026 (18:00 - 19:30) Цэнтр беларускай драматургіі (у будынку РТБД) (Крапоткіна, 44)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ