Ад чацвера, 5 снежня, і да канца тыдня ў батанічным садзе ладзяць практыкум па цыянатыпіі «Магія сіняга».
Дата: 5, 6, 7 і 8 снежня
Час: 11:00, 13:00, 15:00
Месца: канферэнц-зала экспазіцыйнай аранжарэі, батанічны сад, вул. Сурганава, 2в, Мінск
Цыянатыпія — гэта тэхналогія атрымання выяваў блакітнага і сіняга адценняў, з дапамогай якой ствараецца манахромны сіні адбітак.
Вас чакае:
знаёмства з хімічнымі рэактывамі і правіламі іх выкарыстання ў цыянатыпіі;
авалоданне тонкасцямі працэсу атрымання відарысаў на розных паверхнях;
магчымасць самастойна вырабіць сіне-блакітны адбітак пераднавагодняй тэматыкі.
Працягласць — 1,5 гадзіны.
Квіткі: поўны — 20 рублёў, ільготны — 10 рублёў.
Запісвайцеся па тэлефонах: +375 29 320 17 17; +375 17 379 69 15.