Адкрытая дыскусія «Ці трэба збіраць беларускія культурныя каштоўнасці за мяжой?» у Варшаве

05.12.2024 18:30 - 20:00 Імагуру (ul.Twarda 14/16) Бясплатнае



 У чацвер, 5 снежня, у Варшаве ладзяць адкрытую дыскусію «Ці трэба збіраць беларускія культурныя каштоўнасці за мяжой?»







Дата: 5 снежня

Час: 18.30 (час мясцовы)

Месца: Імагуру, ul.Twarda 14/16, Варшава 




У кастрычніку 2024 года культурніцкая ініцыятыва MALDZIS выкупіла на аўкцыёне асобнік Статуту ВКЛ 1588 года.

 Відавочна, на міжнародным рынку гістарычных і мастацкіх каштоўнасцяў знаходзіцца яшчэ шмат аб’ектаў, якія маюць важнае значэнне для беларускай гісторыі і таму могуць уплываць на развіццё беларускай нацыі цяпер.

А гэта ставіць шэраг пытанняў: 

Ці ёсць сэнс збіраць за мяжой калекцыю беларускіх гістарычных артэфактаў? 

Ці магчыма ў замежжы функцыянаванне ўмоўнага «гістарычнага музея» і ў якім выглядзе?

 Ці варта цяпер перадаваць каштоўныя артэфакты ўнутр Беларусі? 

Што агулам можна знайсці на міжнародным рынку каштоўнасцей? 

Ці могуць там патрапіцца напраўду вартыя рэчы? 

Што можна пераняць у нашых папярэднікаў — эмігрантаў ХХ ст.?



Удзел бяруць: 

Павел Мацукевіч — кіраўнік праекта Maldzis, старэйшы навуковы супрацоўнік ЦНІ; 

Сяргей Будкін — кіраўнік Беларускай Рады Культуры;

Алякцей Бацюкоў — гісторык, журналіст, былы дырэктар Музея гісторыі Магілёва. 

Мадэратар — Цімох Акудовіч. 



Уваход, выглядае, вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодны падарунак» у Гродне

19.03.2026 15:00 - 12.04.2026 17:00 Абласны цэнтр народнай творчасці (вул. Савецкая, 8)

Квіз «Што ты ведаеш пра БНР?» у Вільні

24.03.2026 (19:00 - 21:00) «Кропка» (Savičiaus g. 6)

Майстар-клас па кірылічнай каліграфіі ў Варшаве

26.03.2026 (17:00 - 19:00) факультэт прыкладной лінгвістыкі Варшаўскага ўніверсітэта (ul. Dobra 55 (аўд. 2.511, 2 паверх))

Відэапаказ спектакля «Дзяды» ў Браціславе

26.03.2026 (17:30 - 19:30) Bratislavska platfotma mladych (Štefánikova 35)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ