Літаратура Віцебск
Канец: 06.03 (19:00)
Ратуша
Прэзентацыя кнігі Алены Івановай «Леон Шульман-Гаспар: сапраўдная гісторыя» ў Віцебску
Пачатак: 06.03 (17:00)Канец: 06.03 (19:00)
Ратуша
(Віцебск, вул. Леніна, 36)
Кошт: 4 рублі
У сераду, 6 сакавіка, у віцебскім абласным краязнаўчым музеі прэзентуюць кнігу Алены Івановай «Леон Шульман-Гаспар: сапраўдная гісторыя» — першую біяграфію мастака, заснаваную на архіўных матэрыялах.
Дата: 6 сакавіка
Час: 17.00
Месца: Ратуша, вул. Леніна, 36, Віцебск
Вы даведаецеся, як хлопчык з небагатай габрэйскай сям’і Лейба Шульман стаў вядомым у свеце мастаком Леонам Гаспарам.
На радзіме, у Беларусі, пра гэтага мастака ведаюць нямногія, а вось амерыканскім знатакам мастацтва яго імя добра вядома.
Гэта нядзіўна: Шульман-Гаспар пасля вучобы ў Юдэля Пэна і ў мастацкай вучэльні Адэсы пакінуў Расейскую імперыю. Жыў у Парыжы, а ў пачатку Першай сусветнай вайны з’ехаў у ЗША. Мастак пражыў 43 гады ў горадзе Таос у штаце Нью-Мексіка, дзе і памёр.
Ён шмат падарожнічаў па свеце, і геаграфія яго палотнаў шырокая: Беларусь, Расія, Сібір, Манголія, Кітай, Сярэдні Усход і Паўночная Афрыка.
Яго ўлюбёнымі сюжэтамі былі кірмашы і народныя гулянні; масты, па якіх рухаецца бясконцым патокам стракаты натоўп; і санныя картэжы, якія выдаляюцца ў велічныя лясы. І родны Віцебск часта прысутнічаў на карцінах мастака.
Аўтарка кнігі Алена Іванова раскажа пра цяжкасці працы над тэмай і загадках біяграфіі Шульмана-Гаспара.
Уваход — па квітку ў музей.