Канцэрт да народзінаў Антоні Эдварда Адзінца ў Мінску

06.03.2024 18:30 - 20:00 музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13) 15 рублёў
 

У сераду, 6 сакавіка, у музеі гісторыі беларускай літаратуры — музычная імпрэза «Вясновыя кветкі Тэлемаха» да 220-годдзя Антоні Эдварда Адынца.





Дата: 6 сакавіка

Час: 18.30

Месца: музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск 



Антоні Эдвард Адынец — сябар і таварыш падарожжаў Адама Міцкевіча, паэт, перакладчык і мемуарыст. Міцкевіч, Зан, Чачот, Корсак, Ходзька, Славацкі — кола, з якім звязанае імя таварыскага і дасціпнага Адынца. 

Яшчэ ў часы вучобы сябры называлі яго Тэлемахам — персанажам грэчаскай міфалогіі. 

На словы Антонія Адынца напісаў цэлы шэраг твораў Станіслаў Манюшка. Многія з іх прагучаць падчас канцэрта ў беларускім перакладзе ўпершыню. 

У праграме таксама творы Марыі Шыманоўскай, Фрэдэрыка Шапэна, Міхала Клеафаса Агінскага, Міхала Ельскага. 


Квіткі — 15 рублёў.





Вам можа быць цікава

Выстава «Барыс Аракчэеў. Да 100-годдзя з дня нараджэння мастака» ў Мінску

03.06.2026 17:00 - 06.07.2026 18:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, сяродкрыжжа) (вул. Леніна, 20)

Выстава «Шкло як жывапіс» у Мінску

10.06.2026 19:00 - 04.07.2026 19:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Вальжына Морт у Берліне

14.06.2026 (19:00 - 21:00) Haus für Poesie (Knaackstraße 97)

Света Бень у Мюнхене

27.06.2026 (20:00 - 22:00) Einstein Kultur (Einsteinstraße 42)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ