Літаратура Вільня
Канец: 09.03 (18:00)
бібліятэка TSPMI
Прэзентацыя кнігі Вольгі Шпарагі «У рэвалюцыі жаночае аблічча» ў Вільні
Пачатак: 09.03 (17:00)Канец: 09.03 (18:00)
бібліятэка TSPMI
(Вільня, Vokiečių g. 10)
9 сакавіка, у чацвер, у Вільні прэзентуюць кнігу Вольгі Шпарагі «У рэвалюцыі жаночае аблічча» ў літоўскім перакладзе.
Дата: 9 сакавіка
Час: 17.00 (час мясцовы)
Месца: бібліятэка TSPMI (зімовы сад), Vokiečių g. 10, Вільня
У сваёй кнізе спадарыня Вольга разглядае беларускія пратэсты з феміністычнай перспектывы. Спалучаючы асабісты досвед і навуковы погляд, аўтарка разглядае практыкі палітычнай адказнасці і суперажывання, як ніколі важныя ў кантэксце ўкраінскай вайны і падзей у Беларусі, калі клопат становіцца палітычным дзеяннем.
Удзел у прэзентацыі бярэ прафесарка Давіле Якнюнайтэ.
Імпрэза будзе на ангельскай мове.
Уваход вольны.