У суботу, 13 ліпеня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы святкуюць Пятроў дзень.
Дата: 13 ліпеня
Час: з 13.00
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён
Пятроў дзень з’яўляецца старажытным земляробчым святам, якое адзначалася 12 ліпеня. Яго яшчэ называлі Пятро, Пятрок або Дзень Пятра і Паўла.
У гэты дзень усе ўсхваляюць апосталаў Пятра і Паўла — заступнікаў сялян падчас цяжкай летняй працы: касьбы, працы на пашы і ў агародзе, жніва.
Пётр лічыўся заступнікам нівы, поля, асабліва грэчкі. Акрамя таго Пётр спрыяў паспяванню ўраджаю.
На Пятроў дзень прадказвалі надвор’е, варажылі, ладзілі масавыя гулянні з карагодамі і гушканнямі на арэлях. Прыязджайце даведацца больш пра гэта старадаўняе свята і файна правесці час на вольным паветры.
Кошт квіткоў:
для дарослых — 11 рублёў; студэнтаў і школьнікаў — 5,50 рублі; для дашкольнікаў — бясплатна.