Гарадскі квэст «Жанчыны Вільні» ў Вільні

14.07.2024 17:00 - 20:00 ------------ Бясплатнае
 

У нядзелю, 14 ліпеня, беларусаў Вільні клічуць на гарадскі квэст «Жанчыны Вільні».






Дата і час старту: 14 ліпеня ў 17.00

Месца збору: дашлюць 13 ліпеня па рэгістрацыі, Вільня 



Вас чакаюць гісторыі выбітных літаратарак, мецэнатак, грамадскіх дзяячак, якія пакінулі свой след у гісторыі Вільні. 

Даследуйце гарадскую спадчыну разам з намі і прыводзьце сяброў!


Удзельнічаць можна камандамі ад 1 да 6 чалавек. 

Усіх удзельнікаў чакае пачастунак ў «Карчме 1863», а пераможцаў — каштоўныя прызы.


Для праходжання квэсту вам спатрэбяцца тэлефон з мабільным інтэрнэтам і, на ўсялякі выпадак, паўэр-банк для падзарадкі. Гугліць будзе не толькі можна, але патрэбна! 



Удзел бясплатны. Рэгіструйцеся па спасылцы.





Вам можа быць цікава

Выстава «Паэзія звычайнага. Прыгажосць простых рэчаў» у Магілёве

02.07.2026 10:00 - 13.09.2026 17:00 Музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі (вул. Ленінская, 37)

Выстава «Каб адчуваць» у Брэсце (12+)

25.07.2026 11:00 - 16.08.2026 19:00 выставачная зала Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра (вул. Савецкая, 54)

«Dranik Fest 2026» у Рэдмандзе

15.08.2026 (16:00 - 21:00) (21820 NE, 56th St)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ