У нядзелю, 11 снежня а 14-й, у Januškievič Concert Hall вас чакае беларуская музыка і паэзія ад праекта «Ростані»!
Дата: 11 снежня
Час: 14.00
Месца: сядзіба Янушкевічаў, пл. Свабоды, Ракаў
Напэўна, яшчэ з часоў коласаўскага «На ростанях» вобраз скрыжавання-укрыжавання стаў знакавым для беларускай свядомасці.
Праект «Ростані» Таццяны Гаўрылавай (сапрана), Юрыя Гарадзецкага (тэнар) і Паліны Задрэйка (партыя фартэпіяна) — гэта квінтэсэнцыя сэнсаў, алегорый і метафар, звязаных і прасякнутых Беларуссю.
Музыка чатырох стагоддзяў і вершы складаюцца ў дзівосны арнамент.
Ростані адпраўляюць у падарожжа, узнёслае і тужлівае, па сцежках уласнай гісторыі, самасвядомасці і самапазнання. І ў канцы непазбежна адбываецца сустрэча.
Квіткі — 30 рублёў.