Батлейка ў Лондане!

11.12.2022 15:00 - 17:00 Беларуская царква ў Marian House (Лондан) Бясплатнае

У нядзелю, 11 снежня, у беларускай царкве Лондана ладзяць батлейку!



Дата: 11 снежня

Час: 15.00 (час мясцовы)

Месца: Беларуская царква, Marian House, Holden Ave, London N12 8HY


Традыцыйна батлейку Скарынаўскай бібліятэкі адкрываюць штогод, калі набліжаюцца Каляды.

На адзін вечар чароўныя батлеечныя лялькі пераязджаюць у суседні Marian House і ажываюць у руках нязменнага батлейшчыка Паўла Шаўцова.

У калекцыі 16 лялек, якія ўвасабляюць персанажаў традыцыйнай беларускай батлейкі: тры Каралі, цар Ірад, Ваяка, Каза, Анёл, Рахіль, Сьмерць і іншыя.

Лялькі былі створаныя беларускай мастачкай Аленай Ткачовай і прыехалі з Беларусі ў Брытанію ў 2004 г.


Сёлета батлейку абяцаюць незвычайную, бо адначасова будзе сьвяткавацца і 25-годдзе «Народнага альбома».


Уваход вольны! Прыходзьце глядзець і спяваць!





Вам можа быць цікава

Кмітансамбль у Варшаве

17.07.2026 (19:00 - 21:00) Букіністка (ul. Smulikowskiego 4C)

Капэла «Kotra» ў Вільні

18.07.2026 (20:00 - 22:00) he Woods, Straw Port, Лукішская турма 2.0 (Lukiškių skg. 6)

Сустрэча з Максімам Знакам у Вільні

20.07.2026 (18:30 - 20:30) Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ