У музеі-майстэрні Заіра Азгура аднаўляюцца летнія кінапаказы пад адкрытым небам, дзякуй праекту Cinemascope.
Месца: музей-майстэрня Заіра Азгура, вул. Азгура, 8, Мінск
Праграма ачмурэнная!
28 лiпеня 21:50 • «Тыя, што пяюць пад дажджом» 1952, Стэнлі Донэн, Джын Келі
1 жніўня 21:40 • «Сябар маёй сяброўкі» 1987, Эрык Рамэр
4 жніўня 21:40 • «Унутры Льюіна Дэвіса» 2012, браты Коэны
8 жніўня 21:20 • «Кэры» 1976, Браян дэ Пальма
11 жніўня 21:20 • «У джазе толькі дзяўчаты» 1959, Білі Уайлдэр
15 жніўня 21:10 • «На апошнім дыханні» 1963, Жан-Люк Гадар
22 жніўня 21:00 • «Чужы» 1979, Рыдлі Скот
29 жніўня 20:30 • «Ззянне» 1980, Стэнлі Кубрык
Арганізатары раяць апранацца па надвор’і, браць з сабой пледы і, на ўсялякі выпадак, парасоны. Паказ будзе з бесправаднымі навушнікамі — іх раздадуць на ўваходзе (толькі не забудзьцеся, калі ласачка, вярнуць!).
Фільмы ідуць на мовах арыгіналу з субтытрамі.
Квіткі коштам 10 рублёў шукайце па спасылцы.