Перфоманс «Пад зоркавым небам мы дома» ў Сопаце

30.07.2023 17:00 - 18:00 сядзіба Таварыства беларусаў на Памор’і (ul. Malczewskiego 21) free donation

У нядзелю, 30 ліпеня, у Сопаце — перфоманс «Пад зоркавым небам мы дома».




Дата: 30 ліпеня

Час: з 17.00 да 18.00 (час мясцовы)

Месца: сядзіба Таварыства беларусаў на Памор’і, ul. Malczewskiego 21, Сопат 


Тысячагоддзi таму назад нашы продкi збiралiся пад зорным небам каля вогнiшча i расказвалi таямнiчыя гiсторыi. Шмат чаго адбывалася ў ix жыццi, але гэтыя імгненні разам каля агню давалi пачуццё спакою.

А як было проста ў дзяцiнстве выправiцца ў вандроўкi, калi нам расказвалi казкi! 

То прыходзьце на кубачак гарбаты падчас перфоманса «Пад зоркавым небам мы дома» мастачкi i пicьменнiцы Алёны Махнач. 

У чароўнай атмасферы ля вогнiшча спадарыня Алёна прачытае свае казкi i правядзе невялiчкую калектыўную медытацыю, каб сэрцайкі вашыя напоўніліся спакоем і святлом.

Алёна Махнач — мультымедыя-мастачка, пісьменнiца, даследчыца. 


Уваход — free donation. Па запіс на ўдзел звяртайцеся наўпрост да спадарыні Алёны ў інстаграм.




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Экскурсія па Беластоку верасня 1939-га

20.09.2026 (11:00 - 13:00) (паведамяць па рэгістрацыі)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ