22 лістапада, у пятніцу, у лекторыі «Фрэскі» — смачная сустрэча з Аленай Мікульчык «Шляхецкае застолле».
Дата: 22 лістапада
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
Вы даведаецеся:
хто і калі прыдумаў моцныя напоі; алкаголь як лекі.
Гісторыя з’яўлення чатырох легендарных напояў: джыну, каньяку, кальвадосу і анісаўкі;
як напой з ядлоўца для лячэння захворванняў страўніка стаў вясёлым напоем;
Які напой спадабаўся Гаю Юлію Цэзару ў 55 годзе да н.э. калі ён уварваўся на тэрыторыю кельтаў?
Чаму Напалеон на карцінах часцей за ўсё намаляваны з рукой у кішэні?
Як кароль Даніі вылечыўся ад кашля і шчасна ажаніўся і завёў семярых дзяцей.
Традыцыі застолля беларусаў.
Чакае вас і дэгустацыя: шчупеня — легендарная страва з фасолі, гародніны і мяса, якую раней павінна была ўмець гатаваць кожная гаспадыня.
Па жаданні можна пакаштаваць і адаптаванага беларусамі рэцэпта кропель дацкага караля, 3.5 рублі за 25 мл.
Спікерка — Алена Мікульчык, шэф-кухарка, экспертка беларускай і славянскай кухні, гісторык кулінарыі.
Кошт — 25 рублёў (у кошт уваходзіць дэгустацыя шчупені). Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.