У чацвер, 1 жніўня, бібліятэка імя Карскага ладзіць абноўлены шпацыр «Знаёмы і незнаёмы Гродна».
Дата: 1 жніўня
Час: 17.15
Месца збору: каля бібліятэкі, вул. Карбышава 17, Гродна
Калі і дзе ў Гродне з’явіліся першыя кінатэатры?
Якая плошча за сваю гісторыю мяняла сваю назву 8 разоў?
Дзе ў Гродне знаходзіліся раёны Загарадная Слабада, Завершчызна і Настаўніцкая калонія?
У якой гарадзенскай школе перад урокамі дзеткам давалі малако з булачкай?
І ў чым жа каштоўнасць нашай галоўнай праваслаўнай святыні Свята-Барысаглебскай царквы?
Адказы на гэтыя і многія іншыя пытаннечкі атрымаеце, прыемна шпацыруючы па родным горадзе!
Запісацца на шпацыр і задаць пытаннечкі можна па тэлефонах 71-89-54 альбо праз дырэкт інстаграма.
Кошт — 10 рублёў. Просяць аплаціць да 29 ліпеня.