У чацвер, 18 красавіка, у музеі Якуба Коласа адбудзецца інтэрактыўная лекцыя Алены Мікульчык «Жаночая кухня каралёў».
Дата: 18 красавіка
Час: 18.30
Месца: музей Якуба Коласа, вул. Акадэмічная, 5, Мінск
Пагавораць пра тое, хто і пры якіх абставінах для каралёў прыдумываў асаблівыя стравы.
Абяцаюць раскрыць таямніцы адмысловага смаку каралева Бона Сфорца, жонка вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Старога, каралева Марысенька, жонка вялікага князя літоўскага і караля польскага Яна ІІІ Сабескага, імперыятрыца Яўгенія, жонка французскага імператара Напалеона ІІІ ды іншыя.
Кожны ўдзельнік паспрабуе сябе ў кулінарным «Што? Дзе? Калі?» па-беларуску і зможа пакаштаваць старажытны беларускі пачастунак.
Кошт — 15 рублёў. Запісвайцеся па нумары +375 17 270 17 02, +375 29 678 15 93 (viber).