У чацвер, 18 красавіка, у цэнтры рамёстваў «Спадчына» адбудзецца свята вярбы і выцінанкі.
Дата і час: 18 красавіка ў 16.00
Месца: Цэнтр раместваў «Спадчына», вул. Рэйманта, 12, Гродна
На свяце прэзентуюць два накірункі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: выраб велікодных вербаў і выцінанку.
У праграме:
выступы гуртоў;
дэфіле з вербамі;
майстар-класы па выцінанцы і вырабе велікодных вербаў.
Таксама ўзнагародзяць пераможцаў адкрытага гарадскога конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Велікодная вярба».
Уваход вольны.