У суботу, 13 траўня, у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў паўтараюць спектакль «Медэя».
Дата: 13 траўня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: НЦСМ, вул. Някрасава, 3, Мінск
Гэта інтэрпрэтацыя аднайменнай п’есы Жана Ануя — гісторыя пра каханне, якое часам прымушае нас пакутаваць. Мы не жадаем прымаць палохаючую рэальнасць. Адна частка нас прагне пакуты, другая ўсё разумее і жадае супакоіцца.
Квіткі коштам 20 рублёў можна набыць па спасылцы.