НОЧ МУЗЕЯЎ У МІНСКУ: Кіно і танцы ў Лошыцы

20.05.2023 19:00 - 23:00 Лошыцкая сядзіба (праезд Чыжэўскіх, 10) ад 5 рублёў
 
У лошыцкай сядзібе — акцыя «Кіналошыца».




Дата: 20 траўня

Час: 19.00 — 24.00

Месца: Лошыцкая сядзіба, праезд Чыжэўскіх, 10, Мінск


Праграма:

19.00 — 23.30

кіназала ў Лошыцы (прысядзібны флігель) Аматары спакойнага адпачынку змогуць прагледзець папулярныя фільмы, якія здымаліся ў Лошыцкай сядзібе, сярод іх: прыгодніцкія «Корцік» (1973) і «Бронзавая птушка» (1974), «Дзікае паляванне караля Стаха» (1979), «Чаклун і Румба» ), «Алхімік» (2014) і інш.

19.00 — 22.30

квэст «КінаЛошыца» Аматары таямніц і задагок падчас праходжання квэста правераць свае веды пра кіно, якое здымалі ў Лошыцы. Пераможцаў квэста чакаюць прызы. Самая цікаўная пара ўдзельнікаў квэста можа выйграць рамантычнае спатканне на вежы флігеля.

19.30 — 20.30

танцавальны майстар-клас (сядзібны партэр) Майстар-клас па танга і вальсах на музыку з вядомых фільмаў «Пах жанчыны», «Анастасія», «Гары Потэр» і іншых.

 20.00 — 21.30

музычная праграма «Галасы вясны» (сядзібны дом) Музычная праграма з арыямі з кінафільмаў «Лятучая мыш», «Рамэа і Джульета», «Вендэта» і іншых у выкананні Ірыны Лой і студэнтаў акадэміі музыкі.

22.00 — 23.15 спектакль «Прывіды ад народнага тэатра «На доўгім Бродзе» (сядзібны дом) Падзеі спектакля адбываюцца ў 1880-я гады ў сядзібным доме і звязаны з «прывідамі мінулага» яго насельнікаў.

Квіткі: 10 рублёў дарослым, 5 рублёў школьнікам.




Вам можа быць цікава

Фэст аўтарскага тэкстылю «ТэкСтыльны букет» у Мінску

17.06.2025 18:00 - 17.08.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава Уладзіслава Бохана «Навіны зніадкуль» у Нахадзе

26.06.2025 18:00 - 14.09.2025 17:00 GVUN Malá — Španielova pasáž (Plhovská 862)

Свята да 100-годдзя паэмы «Сымон-музыка» ў Смольні

12.07.2025 (10:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

J:МОРС у Філадэльфіі

27.07.2025 (18:00 - 20:00) Sweeney’s Philly Special (13639 Philmont Ave)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ