У сераду, 27 лістапада, у Львове адбудзецца сустрэча да 104-й гадавіны Слуцкага збройнага чыну.
Дата: 27 лістапада
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Дом вольнай Беларусі, вул. Клепараўская, 21, Львоў
27 лістапада 1920 года ў раёне беларускага горада Слуцка пачаліся баі паміж войскамі Беларускай Народнай Рэспублікі і бальшавіцкімі войскамі. Гэтае паўстанне ўвайшло ў гісторыю пад назвай Слуцкі збройны чын.
Сілы былі няроўныя, і пасля больш чым месяца жорсткага супрацьстаяння Слуцкая брыгада з баямі адступіла на польскую тэрыторыю, дзе была раззброена палякамі і расфарміравана.
Але частка байцоў Слуцкай брыгады да 1930-х гадоў працягвала ўзброенае супраціўленне савецкім уладам у складзе партызанскай зялёнай арміі.
Пра гэта і пра сучасныя традыцыі супрацьстаяння ўкраінцаў і беларусаў імперскім амбіцыям расейцаў і запрашаюць паразмаўляць.
На імпрэзу запрошаны прадстаўнікі мясцовых уладаў, гісторыкі, грамадскія дзеячы, прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў.