У аўторак, 16 ліпеня, у Варшаве адбудзецца сустрэча «Ментальная ўстойлівасць беларусаў у сучасных умовах».
Дата: 16 ліпеня
Час: 18.00 (час мясцовы)
Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6 (правае крыло), Варшава
Як беларусы рэагуюць на інфармацыйнае ўздзеянне?
Якія погляды беларусаў на геапалітыку, вайну Расеі супраць Украіны, сітуацыю з палітвязнямі?
Што адбываецца з даверам да розных медыя?
На гэтыя ды іншыя пытанні на падставе шматгадовых назіранняў адкажа доктар сацыялагічных навук, прафесар Андрэй Вардамацкі.
Уваход вольны.