Майстар-клас па даследаванні сямейнай гісторыі ў Мінску

17.07.2024 18:30 - 20:30 (вул. Кісялёва, 38) 20 рублёў


У сераду, 17 ліпеня, гісторык Алена Воднева ладзіць у лекторыі «Фрэскі» майстар-клас па даследаванні сямейнай гісторыі.







 Дата: 17 ліпеня

Час: 18.30

Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск 




Майстар-клас будзе ўключаць дзве часткі.



Падчас тэарэтычнай часткі лектарка раскрые наступныя тэмы: 

Сямейная гісторыя: 4 ключы да разумення сябе і сваёй сям’і 

Фарматы захавання сямейнай гісторыі 

Сямейны архіў. Галоўныя прынцыпы захоўвання 

Зносіны з роднымі пра гісторыю роду


Практычная частка будзе складацца з некалькіх практычных заданняў, дзякуючы якім вы зробіце першы запіс у сваёй гісторыі сям’і.


 Паміж тэарэтычнай і практычнай часткамі майстар-класа будзе чай-паўза і свабодныя зносіны. 



Вядоўца — Алена Воднева, гісторык, магістарка гістарычных навук, лектарка і стваральніца аўтарскага курса па даследаванні сямейнай гісторыі. 




Кошт — 20 рублёў

Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Беларускія мастакі ў выгнанні» ў Кракаве

01.03.2026 12:00 - 19.04.2026 18:00 Музей Яна Паўла II (ul. Totus Tuus, 34)

Выстава "Маленькія габелены" ў Заслаўі

06.03.2026 11:00 - 05.04.2026 18:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Лекцыя «Велікодная пісанка: вытокі традыцыі» ў Мінску

08.04.2026 (16:00 - 18:00) Галерэя «Цэнтр», мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ