У аўторак, 20 жніўня, псіхалагіня Алена Каваленка чытае ў лекторыі «Фрэскі» лекцыю для бацькоў школьнікаў «У школу гатовы!»
Дата: 20 жніўня
Час: 18.30
Месца: вул. Кісялёва, 38 (1 паверх), Мінск
Пагавораць пра тое, як без праблем вярнуцца ў школу пасля канікулаў і адаптавацца да школы хутка, мякка і з цікавасцю.
Спадарыня Алена раскажа, якія ўмовы неабходны дзіцяці, каб лёгка і хутка адаптавацца да ролі вучня і ўмоў адукацыйнай арганізацыі.
Абавязкова атрымаеце адказы на пытанні:
З якіх складнікаў складаецца паспяховая адаптацыя да школьнага навучання.
Якая роля маўленчага развіцця дзіцяці ў прагнозе цяжкасцяў адаптацыі.
Як зразумець, што патрэбна дапамога спецыялістаў службы псіхолага-педагагічнага суправаджэння.
Якімі прыёмамі і практыкаваннямі можна дапамагчы дзіцяці ў хатніх умовах пераадолець узніклыя праблемы.
Лекцыя будзе карысная для бацькоў: дашкольнікаў (заўтрашніх першакласнікаў) малодшых школьнікаў дзяцей, якія пераходзяць у 5 клас.
Вядоўца — Алена Каваленка, клінічны псіхолаг, дзіцячы нейрапсіхолаг, досвед працы — 15 гадоў, з іх 6 гадоў у нейрапсіхалогіі.
Месцаў абмежавана, таму запісвайцеся прыз дырэкт лекторыя.