У нядзелю, 18 жніўня, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы — свята «Спасаўка-ласаўка».
Дата: 18 жніўня
Час: з 12:50 да 14:00
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён
«Спасаўка-ласаўка» — так у народзе называюць Успенскі пост, які цягнецца з 14 па 29 жніўня і аб’ядноўвае тры хрысціянскія святы, якія ў народнай традыцыі былі пераасэнсаваны і атрымалі свае назвы: 14 жніўня — макавы ці мядовы Спас, 19 жніўня — яблычны Спас, 29 жніўня — хлебны ці арэхавы Спас, альбо «Спас на палатне».
Перыяд «Спасаўкі-ласаўкі» быў адным за самых напружаных у жыцці нашых продкаў.
У гэты час прырода шчодра надзяляе чалавека сваім багаццем. Ідзе ўборка збожжавых культур, у садах і агародах паспявае садавіна. А ў цэрквах асвячаліся прынесеныя вернікамі дары.
Вас чакае:
Расповед пра гісторыю свята;
Расповед пра выставу «Пчалярства на Беларусі»;
Асвячэнне святаром вады, яблыкаў, мёда, хлеба, зерня;
Традыцыйныя беларускія танцы і гульні.
Кошт квіткоў:
для дарослых — 12 рублёў; студэнтаў і школьнікаў — 6 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.