У чацвер, 26 верасня, у музеі Максіма Багдановіча ладзяць творчую сустрэчу з мастаком Сяргеем Пісарэнкам, аўтарам выставы «Па паверхні вады, па краі восені», якая зараз працуе ў музеі.
Дата і час: 26 верасня ў 19.00
Месца: музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7а, Мінск
Спадар Сяргей паспрабуе прыадчыніць сакрэты сваёй творчай кухні, распавесці пра тое, адкуль чэрпае натхненне, што ці хто падштурхоўвае яго да стварэння новых мастацкіх работ.
Таксама абяцаюць песні на словы беларускіх паэтаў у выкананні Алесі Сівохінай і Алеся Камоцкага.
Квіткі — 3 рублі. Запісу не патрэбна — проста прыходзьце.