У чацвер, 19 верасня, беларусаў Бостана і Кембрыджа запрашаюць на новую сустрэчу з пісьменнікам Віктарам Марціновічам.
Дата: 19 верасня
Час: 16.30 (час мясцовы)
Месца: Гарвардскі ўніверсітэт, S354, CGIS South, 1730 Cambridge Street, Кембрыдж
Спадар Віктар прадставіць сваё даследаванне Фулбрайта ў форме размовы пра апошнія падзеі ў Беларусі.
Назва даклада — «Як дазволіць карцінам гаварыць: гісторыі мастацтва для гуманітарыяў»
Што адбудзецца, калі мы аб’яднаем вусныя гісторыі з публіцыстычнай літаратурай, а пасля праілюструем новыя гісторыі карцінамі з Італіі 13-га стагоддзя або Злучаных Штатаў 20-га стагоддзя?
Магчыма, гэта дало б новы спосаб казаць пра траўмы сучаснай Беларусі — траўмы, ад якіх медыя так лёгка ствараюць эмацыйную дыстанцыю?
Ці, можа, новы спосаб разабрацца з роляй выяўленчага мастацтва ў нашым жыцці і ідэнтычнасці?
Ці новы жанр літаратурнага рамана?
Можа, толькі адчуванне, што з моманту стварэння «Пацалунка Іуды» Джота дзі Бандонэ ў гэтым свеце няма нічога новага?
Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.