Закрыты паказ фільма «Бег насустрач» у Варшаве

18.09.2024 19:00 - 21:00 прастора «MIT» (Stalowa, 36) 40 злотых
 


У сераду, 18 верасня, у прасторы «MIT» адбудзецца закрыты паказ фільма Паўла Аўсіевіча «Бег насустрач».






 Дата: 18 верасня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «MIT», Stalowa, 36, Варшава




 «Бег насустрач» — дэбютны фільм незалежнай каманды з Беларусі. 

Рэгулярныя працэдуры, сэнс якіх вядомы толькі доктару і пацыенту, раптоўна перарываюцца. 

Лекар знікае, і ў героя пачынаюцца моцныя галаўныя болі. У снах да яго прыходзіць яго цёмны бок, а наяве, губляючы кантроль, герой здзяйсняе серыю забойстваў. 

Паглыбляючыся ў хаос, герою мае быць пазнаёміцца ​​са сваім ценем і ўсвядоміць, кім ён з’яўляецца насамрэч. 


Фільм вось-вось адправіцца на фестывалі, а перад тым аўтары запрашаюць вас на закрыты кінапаказ, дзе можна будзе і абмеркаваць фільм наўпрост са стваральнікамі, і паслухаць гісторыі са здымкаў у розных кутках Мінска. 




Квіткі коштам 40 злотых набывайце па спасылцы.






Вам можа быць цікава

Выстава «Іван Фяцісаў. Маляўнічыя навелы» ў Мінску

21.08.2026 10:00 - 04.10.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя) (К. Маркса, 24)

Лайтовы ў Гродне

18.09.2026 (21:00 - 23:00) Five-No (Вялікая Траецкая, 46)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ