Дзеці Палесся TerraKod дадуць святочны канцэрт у мінскім клубе TNT 24га cакавіка. Вялікі сэт складзецца з твораў з новай, “пірацкай” праграмы і песень з альбому Paspality, які атрымаў ад крытыкаў шыльду “новай школы беларускага фолк-метала”. Канцэрт пройдзе па схеме free-donation: кожны з гасцей зможа заплаціць на ўваходзе роўна столькі, колькі захоча. А на наступны дзень, 25га сакавіка, кароткім сэтам гурт адкрые канцэрт легенды Gods Tower у клубе Re:Public.