9 снежня Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і акторская кампанія “Насупраць” запрашаюць на незвычайную тэатральна-дыскусійную сустрэчу ў “Пружанскім палацыку” – “Гаворым ці маўчым па-беларуску?”.
Паводле перапісу насельніцтва, 54% жыхароў нашай краіны назвалі беларускую мову роднай, а 23% – сродкам зносінаў штодня. Гэта амаль кожны чацвёрты беларус. Але як часта чуваць мову на вуліцах Пружанаў ды іншых беларускіх гарадоў? Якое месца беларускай мовы ў вашым жыцці і грамадстве агулам? Пытанні, актуальныя і сёння.
Зразумець і адчуць праблему дапаможа напачатку сустрэчы дакументальны монаспектакль “Білінгвы” у выкананні Анатоля Баранніка.
“Білінгвы” – гэта гісторыя без грыму, без ацэнкі імараляў. У аснове пастаноўкі – інтэрв’ю розных людзей пра двухмоўе ў Беларусі. Меркаванні асобаў розных поглядаў, узростаў, прафесій і сацыяльных слаёў. Кожны маналог – разважанне на тэму“Хто ж я такі? Я між дзвюх моў. Хто я – тут і цяпер”.
Пасля спектаклю запрашаем усіх да абмеркавання, каб разам зразумець, мы ўсе гаворым ці маўчым па-беларуску; што для кожнага з нас беларуская мова; як гарманічна сябе пачуваць у білінгвістычным асяродку.
Сваім досведам і меркаваннямі падзеляцца:
Дзяніс Фёдараў (Брэст), рэжысёр монаспекталя “Білінгвы”
Анастасія Пілюгіна (Пружаны), стваральнік суполкі “Беларускамоўная моладзь Пружан” у ВК
Максім Хлябец (Брэст), вядоўца курсаў “Мовананова”
Антон Талашко (Маларыта), стваральнікмайстэрні “Мой родны кут”
Маеце досвед пераходу з “языка” на “мову”, вагаецеся альбо лічыце гэта непатрэбным? Прыходзьце і падзяліцеся з намі.
Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” (вул. Савецкая, 50)
Пачатак 18:00.
УВАХОД ВОЛЬНЫ!
Падзея ў сацыяльных сетках: Фэйсбук, ВКонтакте
Даведкі: +37529 727 30 97,razam@budzma.org