Beat Cafe: Яўген Кучмейна (“.К”)

09.12.2016 19:00 - 22:00 Кавярня “Утопія 60” (пр. Леніна, 9) Бясплатнае

9 снежня, пятніца, 19.00

Beat Cafe. Яўген Кучмейна (словы, голас, гітары, шамаценне і шоргат, лупы, біты).

Яўген Кучмейна (вядомы таксама як «.К») – лепшы з нашых новых шаманаў гуку. Жыве ў Іўі, слухае гранж, нойз і чорнае кабарэ, піша нэрвовыя акустычныя мантры з закосам то ў Bauhaus, то ў «Аўкцыён», то ў вар’яцкае бельканта. Спявае на трох мовах: рускай, беларускай і ўласнага вынаходніцтва. Кучмейна збірае сябе сам – непасрэдна падчас канцэрту – і падключаецца да глабальных трэндаў наўпрост. У спецыяльнай праграме для праекту Beat Café – спевы і чытанне, сплаўленыя ў агульную плынь пад назвай «Бок Б».

Кавярня “Утопія 60”, вул. Леніна, 9. Пачатак а 19.00. Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Свята вуліцы Варшаўскай у Беластоку

05.09.2026 (11:00 - 19:00) Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (вул. Варшаўская 1А)

«Мова Нанова» з Пакрысе у Кракаве

05.09.2026 (16:00 - 18:30) Прастора (ul. Mikołajska 4/6)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Вене

12.09.2026 (18:00 - 20:00) Unlimited Democracy (Operngasse 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ