У суботу, 27 студзеня, Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча распачынае серыю лекцый па гісторыі і сімволіцы плаката «Плакат быў, ёсць, будзе!».
Дата: 27 студзеня
Час: 15:00 (час мясцовы)
Месца: Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, вул. Марка Шагала, 5А, Віцебск
Лектарка — сябра Беларускага саюза дызайнераў Наталля Тарабука.
Прапануюць паразмаўляць пра плакат як універсальны сродак дызайну і мастацтва, даведацца гісторыю плаката. А пасля лекцыі адбудзецца і майстар-клас, на якім вы створыце ўласны калаж-плакат.
Кошт — 10 рублёў. Запісвайцеся праз дырэкт Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва.