Пластычны спектакль «Дыфракцыя» ў Віцебску

15.12.2023 20:00 - 22:00 арт-прастора «Upgrade» (вул. Кастрычніцкая, 2) ад 20 рублёў
 

У пятніцу, 15 снежня, у прасторы «Upgrade» — прэм’ера пластычнага спектакля «Дыфракцыя».




 Дата: 15 снежня

Час: 20.00

Месца: арт-прастора «Upgrade», вул. Кастрычніцкая, 2, Віцебск 


Здараюцца гісторыі, якія не ствараюць слоў, не маюць плоці. Іх адольваюць хвалі пачуццяў, словы толькі блакуюць іх — так узнікае вобраз, так узнікае танец.

 Вада, што абцякае перашкоды, якая дыхае і адлюстроўвае танец, — так здарыўся спектакль. 

Дыфракцыя — з’ява абгінання хвалямі перашкод, у шырокім сэнсе любое адхіленне ад законаў геаметрычнай оптыкі пры распаўсюджванні хваль. 


Вас чакае гісторыя пра пошук спакою ўсхваляванай душы: дыхаць — лунаць — адлюстроўваць.



Рэжысёрка — Кацярына Ачкоўская 

Харэографка — Ірына Шырокая 

Танцуюць Дар’я Баравікава, Анастасія Рашкевіч, Сяргей Таўкач, Жанна Пятроўская 

Акцёры — Вольга Маханькова, Алег Рыхтэр Кампазітар — Клім Каробкін 

Мастакі па касцюмах — Ігар Жамойда, Антон Макуха, Анастасія Дарожкіна 

Дызайнерка — Дар’я Альт 


Квіткі — да 15 снежня 20 рублёў, у дзень спектакля — 25 рублёў

Замовіць квіткі можна праз дырэкт прасторы або па нумары +375-29-890-28-40 (вайбер/тэлеграм). 

Забраць квіткі можна ў буціку «Avon» (Леніна, 6). Звярніце ўвагу: аплата толькі наяўнымі.




Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Выстава «STYX — Crossing Darkness Within» у Берліне

26.04.2026 15:00 - 31.05.2026 18:00 void ink (Schwedter Str. 48)

Вялікі пятнічны стэндап у Варшаве

01.05.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Лонгплей у Сопаце

02.05.2026 (20:00 - 22:00) Marahub (Jacka Malczewskiego 21)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ