Сябры! Запрашаем вас на творчую сустрэчу з практыкуючым псіхолагам, майстрам слова, геніем правакацый, карпаратыўным трэнерам і рэдактарам TV-праектаў Аленай Пастэрнак!
Вас чакаюць: чытанне яскравых гісторый з папулярнага аўтарскага цыклу «Здохні, сум» + інтэнсіў «Жывы тэкст».
Стэндап, дзе будзе шмат смешнага і крыху пра сэкс, жыццясцвярджальныя некралогі пра каханне.
На інтэнсіве «Жывы тэкст» мы не будзем вучыцца пісаць, мы раскрыем сакрэт, як любы ваш тэкст ператварыць у жывую гісторыю. Як з любой падзеі зрабіць нешта ўнікальнае і займальнае і напісаць свой найлепшы пост.
22 верасня, тайм-кафэ "Неба", 13.00
Уваход: 8 руб.
Спасылка для папярэдняй рэгістрацыі.